Сямейныя выходныя ў Суле в городе Минск
Пачынаецца «тыдзень бацькоўскай пяшчоты» з 14 кастрычніка (Дзень маці) да 21 кастрычніка (Дзень бацькі).
З нагоды тэматычнага тыдня бацькоўскай любові, мы ладзім “Сямейныя выходныя ў Суле”.
У праграме: МК па маляванню на вадзе МК па вырабу свечак з вашчыны МК па тэатру ценяў Сямейны квэст Віктарыны па гісторыі Беларусі
Кошт квітка: 40 бел. рублёў для дарослых, 35 бел. рублёў для нашых сяброў у сацыяльных сетках, 15 рублёў для дзяцей ад 7 гадоў. Да 7 гадоў і інвалідам 1-2гр. Уваход вольны.
Для дзяцей з шматдзетных сямей зніжка 50% на квіток.
Дарослыя - поўны кошт, але ёсць магчымасць скарыстацца зніжкай для сяброў. 1 падпіска - 1 квіток са зніжкай.
Запрашаем правесці гэтыя выходныя разам